Беларускія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека

Беларускія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека

Па традыцыі, 10 снежня, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у цэнтры Мінска валанцёры і праваабаронцы з цэнтру “Вясна” віншавалі жыхароў сталіцы з Днем правоў чалавека і раздавалі тэксты Дэкларацыі а таксама інфармацыйныя буклеты, прысвечаныя праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Беларускія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека
Фота: spring96.org

У дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня праваабаронцы звярталі ўвагу грамадзянаў на тое, што беларуская дзяржава грэбліва ставіцца да фундаментальных правоў, замацаваных гэтым універсальным дакументам, і не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека, адзначае spring96.org.

Беларускія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека
Фота: spring96.org

У Магілёве Дзень правоў чалавека адзначылі двума мерапрыемствамі: 9 снежня "Праўныя дарэктары" зладзілі семінар-лекцыю, а 10 снежня магілёўскае аддзяленне праваабарончага цэнтру "Вясна" арганізавала кінапрагляд, прысвечаны знакамітаму дысідэнту Міхасю Кукабаку.

Беларускія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека
Фота: spring96.org

У Брэсце правялі акцыю. Мясцовыя актывісты, а таксама праваабаронцы з Кобрына, Баранавічаў і Бярозы сабраліся каля помніка заснавальнікам Брэста на пешаходнай вуліцы Савецкай, каб падтрымаць удзельнікаў марафонскага прабегу, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. У прабегу удзельнічаў праваабаронца і прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, сябры прафсаюза РЭП Аляксандр Сахарук і Рыгор Грык. Бегуны былі апрануты ў белыя майкі з надпісам “За Беларусь без кантрактаў!” і “Рабоў да раю не пускаюць”. Актывісты віншавалі мінакоў і распаўсюджвалі інфармацыю пра Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, прынятую ў 1948 годзе.

Беларускія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека
Фота: spring96.org

Гродзенскія праваабаронцы ў гэты дзень зладзілі акцыю, якая пачалася з распаўсюду Дэкларацыі правоў чалавека.

Таксам, гродзенскія праваабаронцы нагадалі прадстаўнікам палітычных партый і грамадскіх арганізацый пра праблемы смяротнага пакарання, якія вельмі актуальныя і патрабуюць тэрміновага ўмяшання шырокіх колаў грамадства, бо ўлада сама не спяшаецца вырашаць сур’ёзную праблему.

Тым часам, напярэдадні 10 снежня віцебскія праваабаронцы звярнуліся з прапановамі да мясцовых уладаў і кіраўніцтва сродкаў масавай інфармацыі Віцебску. Грамадскія актывісты спадзяваліся правесці разам з уладамі і дзяржаўнымі СМІ шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 67-й гадавіне прыняцця дакумента. Аднак усе, да каго былі накіраваныя звароты праваабаронцаў, адказалі адмовамі, паведамляе vitebskspring.org.

Нагадаем, што 10 снежня ў свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека, бо менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была падпісана  Усеагульная дэкларацыя аб правах чалавека ААН. Дэкларацыю падпісалі прадстаўнікі 192 краін свету, ў тым ліку і Беларусь.

Галоўнае фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі