Беларускія музыкі падтрымаюць дзіцячы хоспіс дабрачынным канцэртам

Па словах Вольгі, якая займаецца арганізацыяй мерапрыемства, канцэрт будзе адрознівацца ад іншых “адрасным” зборам грошай. Усе сродкі, атрыманыя падчас акцыі, пойдуць на патрэбы “Беларускага дзіцячага хоспіса”. У межах “Дабрачыннага канцэрта выдатнай музыкі” плануецца не толькі сабраць грошы, але і змяніць стаўленне да слова “хоспіс”. У планах арганізатараў у будучым ператварыць канцэрт ў вялікі фестываль.

“Паколькі гэта наша першая спроба, то гэты канцэрт пройдзе, хутчэй, у плаўным рэчышчы – як звычайны канцэрт, – тлумачыць Вольга. – Але, тым не менш, хацелася б зрабіць гэта мерапрыемства штогадовым. Для гэтага нам яшчэ патрэбны час і разуменне таго, што ў нашым грамадстве гэта будзе прымацца так сама, як і за мяжой. Там што ўсё ж у Беларусі дабрачынны рух толькі пачынаецца”.

Наколькі прадуктыўнай атрымаецца акцыя – пакажа канцэрт 4 верасня, упэўненая Вольга. Дарэчы, на мерапрыемства будуць запрошаныя і дзеці, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Канцэрт пройдзе ў клубе Re:Public 4-га верасня пры падтрымцы партала MaeSens.by. Пачатак у 18:00

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі