Беларускія музеі атрымалі канфіскат з Бразіліі

Гэта адбылося яшчэ ў лютым 2014 года. Каменьчыкі важылі 390 грамаў і выявіліся неапрацаванымі жэодамі з аметыстамі. Паводле ацэнак спецыялістаў, адзін такі ўзор каштаваў ад 1000 да 10 000 долараў. Кошт усёй канфіскаванай партыі — мільярд беларускіх рублёў, піша kp.by

Спецыяльная камісія Міністэрства культуры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў размеркавала ўнікальныя экспанаты па музеях і ўніверсітэтах краіны для выкарыстання ў навучальнай і выставачнай працы.
Бразільскія жэоды цяпер можна ўбачыць у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у кабінеце геалогіі Брэсцкага дзяржуніверсітэта, а таксама ў Нацыянальным гістарычным музеі, музеі землязнаўства геафаку БДУ і музеі геалогіі і палеанталогіі Магілёўскага дзяржуніверсітэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі