Беларускія медыкі адказалі міністру Караніку

Беларускія медыкі адказалі міністру Караніку

Беларускія медыкі адказалі міністру аховы здароўя Уладзіміру Караніку. У адкрытым лісце яны вылучылі свае патрабаванні. Напярэдадні Каранік апублікаваў адкрыты ліст, у якім выказаўся пра акцыі пратэсту.

Медыкі патрабуюць арганізаваць бесперашкодны доступ лекараў да затрыманых пратэстоўцаў, даць ім права самастойна прымаць рашэнне аб іх шпіталізацыі, арганізаваць цэнтралізаваны збор інфармацыі пра пацярпелых падчас разгону вулічных акцый, не забараняць медыкам кантрактаваць са СМІ. Аўтары ліста абураныя, што міністр і яго ведамства не наладзіла дыялог з медыкамі, якія выходзілі на акцыі пратэсту супраць гвалту сілавікоў.

Ліст соцень медыкаў можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі