Беларускія мастакі высадзілі ў Брэсце алею з уласнымі карцінамі (фота)

Выстава на адкрытым паветры была прадстаўлена брэстаўчанам 24 красавіка. Працы шасці мастакоў з'явіліся на плоце на ўваходзе ў парк 1 Мая. Брэст, дарэчы, стаў апошнім абласным цэнтрам Беларусі, які далучыўся да перфоменс-экспазіцыі сучасных беларускіх мастакоў.





Пра патрэбы падобных мерапрыемстваў як у родным Брэсце, так і ва ўсёй краіне, распавёў брэсцкі мастак Уладзіслаў Куфко:





"Маё глыбокае перакананне, што мы ўсе няшчасныя і недасканалыя людзі. Чаму? Таму што, да прыкладу, у Кітаі, у іх два галоўныя прадметы ў сярэдняй школе — гэта жывапіс і музыка. А ў нашай любімай краіне гэтыя прадметы давялі да мінімума ці ўвогуле  скарачаюць... Гэтая акцыя, вядома, нейкую карысць прынясе для пэўнага кола людзей. А ўвогуле, на мой погляд, трэба змяняць сістэму адукацыі, з гэтага трэба пачынаць".





Арганізатары кажуць, што "выстава на плоце" будзе дзейнічаць каля 2 месяцаў.