Беларускія каталікі адзначаюць Вялікдзень
Вялікдзень / Еўрарадыё
Пятага красавіка каталікі па ўсім свеце адзначаюць Вялікдзень. Уночы ў розных гарадах Беларусі прайшлі прайшлі велікодныя службы.
Вялікдзень — сямейнае свята, калі людзі збіраюцца за святочным сталом. А абавязковая страва на ім — фарбаваныя яйкі. Для дзяцей жа галоўныя сімвалы свята — велікодны трусік і шакаладныя яйкі.
Праваслаўныя хрысціяне 5-га красавіка святкуюць Вербную нядзелю. Іх Вялікдзень прыйдзе праз тыдзень.