Кантрабандныя цыгарэты знайшлі ў цыстэрне з алеем

У гэтым факце не было б нічога незвычайнага, калі б не спосаб перавозкі тавару, абраны кантрабандыстамі: схованку абсталявалі ўнутры цыстэрны з рапсавым алеем, паведамляе  nasha.lv



Супрацоўнікі мытні знайшлі незаконны груз пры праверцы грузавога аўтамабіля Volvo, які прыехаў з Беларусі. З тайніка вынялі 10 тысяч пачак цыгарэт “Fest” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.





За рулём грузавога аўтамабіля знаходзіўся грамадзянін Літвы, у дачыненні да якога пачаты крымінальны працэс.