Беларускія і расійскія лётчыкі на сумесных вучэннях адпрацоўваюць падаўленне СПА

"Працягваюць выконваць задачы па прызначэнні з усіх аэрадромаў" / t.me/modmilby
"Працягваюць выконваць задачы па прызначэнні з усіх аэрадромаў" / t.me/modmilby

Беларускія і расійскія лётчыкі на сумесных вучэннях адпрацоўваюць падаўленне супрацьпаветранай абароны ўмоўнага праціўніка, ліквідацыю пунктаў кіравання, вайсковай тэхнікі. Адбываецца гэта на Ружанскім палігоне ў Брэсцкай вобласці, паведамляе ў пятніцу прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Лётна-тактычныя вучэнні стартавалі ў РБ 16 студзеня і працягнуцца да 1 лютага. Адзначаецца, што беларускія і расійскія авіяцыйныя падраздзяленні "працягваюць выконваць задачы па прызначэнні з усіх аэрадромаў ВПС і войскаў СПА УС РБ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі