Беларускія гімнасткі выйгралі 7 медалёў на этапе Кубка свету

Беларускія гімнасткі выйгралі 7 медалёў на этапе Кубка свету

Беларускія гімнасткі выйгралі 7 медалёў на этапе Кубка свету. Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы прайшлі ў Мінску ў спарткомплексе Falcon club.

Кацярына Галкіна заваявала тры ўзнагароды — "золата" ў індывідуальных практыкаваннях з абручом, дзве "бронзы" ў практыкаванні са стужкай і ў індывідуальным шматбор'і. Дзве ўзнагароды на рахунку Анастасіі Салас — "срэбра" ў практыкаванні з мячом і "бронза" ў практыкаванні з булавамі.

Яшчэ два бронзавыя медалі беларускія гімнасткі заваявалі ў групавых практыкаваннях.

Беларускія гімнасткі выйгралі 7 медалёў на этапе Кубка свету
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі