Беларускія гандбалісты выйшлі ў фінальную частку Чэмпіянату Еўропы

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйшла ў фінальную частку Чэмпіянату Еўропы 2008 года.
У плэй-оф кваліфікацыйнага турніра нашы спартоўцы па суме двух матчаў перамаглі зборную Швейцарыі.

9 чэрвеня ў Брэсце беларусы выйгралі з лікам 33:24, а сёння ў гасцявым матчы саступілі гаспадарам 28:30.

Швейцарцам для выхаду ў фінальную частку неабходна было перамагаць нашых гандбалістаў з перавагай больш чым у 9 мячэй.

Цягам сустрэчы яны выйгравалі ў беларусаў 6 мячэй, аднак нашым спартоўцам удалося зраўняць лік (27:27).

Тым не менш, матч завяршыяўся перавагай швейцарцаў у 2 мячы, што дазволіла беларусам пазмагацца за тытул чэмпіёнаў Еўропы.

Усяго ў фінальнай частцы спаборніцтваў прымуць удзел 16 каманд, сярод якіх Францыя, Харватыя, Нарвегія, Данія, Расія, Германія, Іспанія, Польшча, Венгрыя, Славакія, Славенія, Чэхія, Швецыя і Беларусь.

Яшчэ два ўдзельнікі вызначацца ў матчах Чарнагорыя — Партугалія і Ісландыя — Сербія.

Чэмпіянат Еўропы 2008 года пройдзе ў Нарвегіі 17-28 студзеня. У фінальнай частцы гэтага першынства Беларусь не выступала з 1994 года, калі ў Партугаліі яна заняла 8-е месца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі