Беларускія біятланісты занялі ў змяшанай эстафеце 5-е месца
![Беларускія біятланісты занялі ў змяшанай эстафеце 5-е месца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-20t120514z_1342094234_devee2k0x5cnd_rtrmadp_3_olympics-2018-biat-m-2x7.jpg.webp?itok=2IaV8sDi)
20 лютага на Алімпіядзе ў Пхёнчхане прайшла змяшаная эстафета ў біятлоне (2х6 км і 2х7,5 км). У складзе беларускай зборнай былі Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін.
Скардзіна страляла дакладна, але на лыжні прадэманстравала невысокую хуткасць. Домрачавай яна перадала эстафету 8-й. Дар’я з дадатковым патронам на адным з агнявых рубяжоў вывела зборную Беларусі на 3-е месца. Бачарнікаў страляў добра (адзін дадатковы патрон), але з-за невысокай хуткасці перадаў эстафету толькі 5-м. Чапелін здолеў утрымаць гэтую пазіцыю, а вось палепшыць яе не змог. Беларусы адсталі ад лідара амаль на хвіліну. Агулам у эстафеце ўдзельнічалі два дзясяткі зборных.
Першае месца ў Францыі, другое — у Нарвегіі, трэцяе — у Італіі, чацвёртае — у Германіі.
22 лютага пройдзе эстафетная гонка ў жанчын.