Беларускім кіроўцам не трэба будзе атрымліваць расійскія правы для працы ў РФ

Беларускім кіроўцам не трэба будзе атрымліваць расійскія правы для працы ў РФ

Беларускім кіроўцам не трэба будзе атрымліваць расійскія правы для працы ў Расійскай Федэрацыі. Пра гэта ў пятніцу заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. У Пецярбургу ён удзельнічаў у пасяджэнні Савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. “Прынятае рашэнне аб прызнанні нацыянальных вадзіцельскіх пасведчанняў на тэрыторыі саюзнай дзяржавы”, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 1 чэрвеня ў Расіі пачаў дзейнічаць закон, які забараняе працу на тэрыторыі РФ прафесійнымі шафёрамі кіроўцам, якія не маюць расійскіх нацыянальных пасведчанняў кіроўцы. Пад дзеянне гэтага дакумента патрапілі і беларусы, якія працуюць кіроўцамі ў расійскіх кампаніях.

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што беларускія правы кіроўцы можна будзе выкарыстоўваць на тэрыторыі Расіі з 1 ліпеня 2017 года. Паводле яго слоў, на пасяджэнні “саюзнага” Саўміна былі прынятыя адпаведныя рашэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі