Беларускіх журналістаў навучаць, як пісаць пра гандаль людзьмі

Рэкамендацыі для журналістаў па асвятленні праблемы гандлю людзьмі распрацаваныя ў Беларусі. Яны складаюцца з пераліку этычных нормаў і шэрагу прафесійных рэкамендацыяў для прадстаўнікоў СМІ. У прыватнасці, дакумент змяшчае правілы правядзення інтэр’ю з пацярпелымі ад гандлю людзьмі і іх сваякамі, арганізацыі журналісцкіх расследаванняў на гэтую тэму. Яны заснаваныя на стандартах асвятлення гэтай праблемы ў СМІ, якія прынятыя ў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, а таксама прафесійнымі асацыяцыямі журналістаў Украіны, Расіі, Арменіі і Малдовы.

Рэкамендацыі падрыхтаваныя ў межах праекту ЕС–ПРААН–ЮНІСЭФ “Прадухіленне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у сферы гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь”. Іх распрацоўкай займаліся журналісты агульнабеларускіх і рэгіянальных медыяў і студэнты Інстытута журналістыкі БДУ з удзелам міжнародных экспертаў з Украіны.

У падрыхтоўцы рэкамендацый таксама бралі ўдзел спецыялісты Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі