Беларускі журналіст падаў у суд на Савет Рэспублікі

Беларускі журналіст падаў у суд на Савет Рэспублікі

Журналіст інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч падаў у суд на Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. У кастрычніку яго спачатку акрэдытавалі на пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі РБ і Савета Федэрацыі РФ па міжрэгіянальным супрацоўніцтве падчас правядзення V “Форума рэгіёнаў” Беларусі і Расіі, які праходзіў у Магілёве, а пасля адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на мерапрыемствах. Як інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст звяртаецца з іскам аб прызнанні таго, што дзеянні службовых асоб Савета Рэспублікі супярэчаць заканадаўству. Лапцэвіч просіць суд абавязаць Савет Рэспублікі прынесці яму і БелаПАН прабачэнні за неправамерныя дзеянні службовых асоб, якія парушылі права журналіста на атрыманне інфармацыі.

Уладзімір Лапцэвіч некалькі разоў звяртаўся ў Савет Рэспублікі, але так і не атрымаў нейкага зразумела адказу пра тое, на якой падставе яму было адмоўлена ў акрэдытацыі.

Як вядома, "Форум рэгіёнаў" у Магілёве наведвалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі