Вы тут

Беларускі з некалькіх краін запусцілі жаночы тг-канал "Супернова"

Беларускія жанчыны / Еўрарадыё

Журналісткі, які раз'ехаліся з Беларусі ў іншыя краіны свету, запусцілі новае жаночае выданне — "Супернова". Пакуль што яно працуе як телеграм-канал. У планах каманды — выхад у іншыя сацсеткі і запуск сайта.

"Супернова" піша пра жанчын у сучасным свеце. Тут навіны, аналітыка, мода, выкрыццё фэйкаў. Напрыклад, пра тое, што 22 кастрычніка нібыта адзначаецца Міжнародны дзень абароны мужчынскай нервовай сістэмы ад дзеянняў з боку жанчын (на самай справе не).

Частка публікацый будзе прысвечаная беларускім жанчынам. Напрыклад, вось матэрыял пра пяць беларусак, якія трапілі на старонкі Forbes.

Галоўная рэдактарка новага праекту — колішняя шэф-рэдактарка ​​часопіса Fashion Collection Анастасія Карасёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.