Беларускі таксіст тры дні не заўважаў смерці сабутэльніка

У Баранавічах таксіст тры дні не заўважаў смерці сабутэльніка. Яны распівалі алкагольныя напоі ў кватэры — купілі аж 17 бутэлек гарэлкі. Яе гаспадар у нейкі момант падумаў, што 45-гадовы сябар заснуў, а насамрэч ён памёр, зваліўся каля гарачай батарэі (у выніку, за некалькі дзён частка цела расклалася), піша "Наша ніва".

Як інфармуе Intex-press, тым часам жонка памерлага тры дні шукала свайго мужа. Знайшла ў яго сябра. Той быў моцна п'яны, але сам адчыніў дзверы. Калі прыехала міліцыя, мужчына пераконваў праваахоўнікаў... не будзіць сабутэльніка. Па факце смерці жыхара Баранавічаў праводзіцца праверка. Як стала вядома, прычынай смерці мужчыны стала алкагольная інтаксікацыя.

Фота: Fotolia