Беларускі рубель упаў. Запыталіся ў эксперта, што адбываецца на валютным рынку

Чаму таннее рубель? / pixabay
Чаму таннее рубель? / pixabay

На таргах 24 лістапада ўсе тры валюты, якія ўваходзяць у наш валютны кошык, значна падаражэлі да беларускага рубля. Долар за дзень вырас на 0,53%, еўра — на 0,33%, расійскі рубель дадаў 1,01%. Еўрарадыё запыталася ў эксперта, што азначае такі скачок і ці чакаць далейшага прасядання нацвалюты.

На думку Вадзіма Іосуба, старшага аналітыка "Альпары Еўразія", пакуль казаць аб нейкіх сур'ёзных тэндэнцыях заўчасна.

Белорусский рубль упал. Спросили у эксперта, что происходит на валютном рынке

— Калі браць вынік сённяшніх таргоў, то так, прыкметна выраслі ўсе тры замежныя валюты: долар — больш чым на капейку, еўра — амаль на капейку, расійскі рубель — больш чым на 3 капейкі за 100 расійскіх. Сёння было такое падзенне беларускага рубля. Але гэта адзін дзень, таму складана казаць пра нейкую тэндэнцыі. У папярэднія дні была прыкметная іншая тэндэнцыя — долар рос, а расійскі рубель падаў.

Вадзім Іосуб, старэйшы аналітык "Альпары Еўразія"

Ён звязвае гэта з тым, што сам долар расце на сусветных рынках супраць усіх валют. У прыватнасці, пара еўра/долар ужо апусцілася амаль да 1,12, а гэта ўзровень самага пачатку ліпеня мінулага года. 

— Пры гэтым моцна падаў расійскі рубель. Долар у Расіі з канца кастрычніка падаражэў з 70 рублёў да амаль 75. На фоне гэтай дынамікі ў нас апошнім часас долар рос, расійскі рубель часцей за ўсё падаў. А валютны кошык заставаўся больш ці менш стабільным. Толькі па выніках таргоў 24 лістапада ён прыкметна падаражэў, — працягвае Вадзім Іосуб. 

На пытанне, ці ёсць перадумовы, што сённяшняя тэндэнцыя захаваецца, эксперт адказаў:

— Агульнае правіла: па выніках аднаго дня наогул немагчыма рабіць высновы. Для высноў трэба паназіраць некаторы час. Відавочна, што пакупніком на рынку сёння былі нейкія юрыдычныя асобы, прадпрыемствы. Аб'ём сённяшніх таргоў крыху ніжэй за звычайны сярэдні — крыху больш за 40 мільёнаў долараў. То-бок можа быць такое, што літаральна адно нейкае буйное прадпрыемства задавальняла сваю разавую патрэбнасць у валюце. І калі яно яе задаволіла, то за такім аднадзённым ростам нічога не надыдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі