Беларускі парапланерыст упаў на гару ў Крыме (фота)

Беларускі парапланерыст упаў на гару ў Крыме (фота)

Беларускі парапланерыст упаў на гару Кляменцьева ў Крыме. Малады чалавек атрымаў шматлікія траўмы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы ў Феадосіі.

Як піша "Рэспубліка", здарэнне адбылося яшчэ ў пятніцу. 26-гадовы грамадзянін Беларусі, ураджэнец Светлагорска Мікіта Сухавенка, які цяпер жыве ў Разані, лятаў на параплане, а пасля трапіў у штопар. Параплан моцна раскруціўся і ўпаў на паўднёвым схіле гары. Відавочца здарэння патэлефанаваў ратавальнікам. Беларусу аказалі першую меддапамогу на месцы і даставілі ў Феадосію ў траўматалогію гарадской бальніцы. Ён знаходзіцца ў свядомасці. У маладога чалавека страсенне галаўнога мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пашкоджаны шыйны аддзел.

Беларускі парапланерыст упаў на гару ў Крыме (фота)
Фота прэс-службы крымскага МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі