“Беларускі нацыяналізм”: Ціханоўская ў Мюнхене і Белавус у судзе — эфір
Роза Турарбекава / фота з архіва
На мінулым тыдні Святлана Ціханоўская брала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Дзе правяла шэраг сустрэч са знакавымі сусветнымі палітыкамі і зрабіла шэраг гучных заяў датычна будучага геапалітычнага выбару Беларусі. Са свайго боку, Лукашэнка праз тое, што “не мог адмовіцца”, вымушаны быў чарговы раз ехаць з дакладам у Маскву.
Чым адметны удзел Беларусі ў сёлетняй канферэнцыі па бяспецы і на якія сустрэчы варта было б звярнуць асаблівую ўвагу? Ці не справакуюць заявы Ціханоўскай кіраўніка Расіі на паскарэнне працэсаў “інтэграцыі” Беларусі? Чаму ўсё нацыянальнае робіцца для лукашыстаў “нацыяналістычным” і за што судзяць Белавуса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.