Міністр абароны Беларусі заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць з NATO

Віктар Хрэнін 

Віктар Хрэнін  / @modmilby

Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з любымі дзяржавамі, уключаючы краіны NATO. Пра гэта заявіў у пятніцу міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Яго словы прыводзіць БЕЛТА. Але ёсць адна ўмова.

"З дзяржавамі NATO мы гатовыя аднавіць прагматычны дыялог пры ўмове спынення імі агрэсіўнай рыторыкі і дзеянняў у дачыненні да нас", — адзначыў Хрэнін. Міністр сабраў брыфінг, каб прадставіць абноўленую Ваенную дактрыну краіны. На ягоную думку, беларуская дактрына можа служыць асновай для ўрэгулявання сітуацыі ў Еўропе і запуску мірнага дыялогу. "Мы прадэманстравалі ў ёй зацікаўленасць Беларусі ў аднаўленні ўплыву міжнародных арганізацый па бяспецы, такіх як ААН, АБСЕ і іншых, эфектыўным іх функцыянаванні па прадухіленні і вырашэнні ўзброеных сутыкненняў", — патлумачыў сваю ідэю міністр.

Ён таксама пералічыў Ваенныя небяспекі для Беларусі, якія прапісаны ў дактрыне. Гэта ў тым ліку прымяненне апанентамі ваеннай сілы ў мірны час і ва ўмовах ваенна-палітычнага крызісу. Па словах Хрэніна, Беларусь ужо сутыкаецца з такімі небяспекамі "на нашых паўднёвых і заходніх рубяжах". Хоць "самі па сабе правакацыі, узброеныя акцыі і інцыдэнты з боку нашых суседзяў не з'яўляюцца ваенным канфліктам, рэагаваць на іх неабходна", адзначыў ён. Рэагаваць у Мінску маюць намер "у першую чаргу — мерамі стратэгічнага стрымлівання".

Пры гэтым Хрэнін падкрэсліў, што "ворагаў у нас няма", ёсць "інтарэсы нашых народаў" і "ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі