Беларускі хакер, затрыманы расійскай паліцыяй, уцёк з пастарунку

31-гадовага мужчыну затрымалі ў цягніку Масква—Санкт-Пецярбург. Ад ліпеня 2010 года беларус быў у міждзяржаўным вышуку за злачынствы, учыненыя на радзіме. Яго вінавацяць у “крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі” і “несанкцыяваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі”.





Паліцэйскіх, якія “праваронілі” беларуса, чакае службовая праверка,  пішуць расійскія СМІ.





Фота — caricatura.ru