Беларускі гурт ЛСП падтрымае ўцекачоў з Украіны

Беларускі гурт ЛСП падтрымае ўцекачоў з Украіны. На гэтыя мэты пойдуць сродкі, заробленыя з прэм'еры песні "Ураганы". Яна была напісана яшчэ ў канцы 2021 года, "калі ўсе мы яшчэ жылі ў іншым свеце".

"Я не ведаю ніводнага чалавека, які свядома ўхваляе бамбардзіроўкі і ракетныя абстрэлы, забойствы людзей і разбурэнні гарадоў, — піша рэпер Алег ЛСП. — Упэўнены, яны існуюць, але падзяліць іхны пункт гледжання ў мяне ніколі не атрымаецца. Я б вельмі хацеў паўплываць на гэты кашмар".

Прэм'ера песні "Ураганы" запланаваная на 22 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.