Беларускі футбаліст Максім Валадзько пераехаў з Андоры на Мальту
![Мальта / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/luzzu-116167_1280.jpg.webp?itok=EYCIW47M)
Мальта / pixabay.com
Беларускі футбаліст Максім Валадзько пераехаў з Андоры на Мальту. У мінулым сезоне 30-гадовы футбаліст гуляў за "Санта-Калому", з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Андоры. У 22 матчах забіў адзін гол і аддаў пяць галявых перадач.
Цяпер Валадзько перайшоў у "Фларыяну" з Д1 Мальты. У мінулым сезоне гэтая каманда была 7-й сярод 14-ці ўдзельнікаў мясцовага першынства.
Максім Валадзько раней выступаў за БАТЭ, быў футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі.
![Беларускі футбаліст Максім Валадзько пераехаў з Андоры на Мальту](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/354994234_965665664772114_8021610604937074261_n.jpg.webp?itok=NNFxNnRd)
https://www.facebook.com/FlorianaFC/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.