Беларускі добраахвотнік расказаў пра "зомбі" ў Бахмуце

Дзяніс Урбановіч / t.me/dzianisurbanovich/
Дзяніс Урбановіч / t.me/dzianisurbanovich/

Беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч з палка Каліноўскага ў інтэрв'ю Радыё Свабода расказаў пра сітуацыю ў Бахмуце, дзе ўдзельнічаў у баях, а цяпер вярнуўся на ратацыю. "Мы выконваем сваю задачу, і нам цяжка сказаць, будзе контранаступ ці не, — кажа баец. — ...Магчыма, недзе сілы назапашваюцца, прыходзіць новая тэхніка... Надвор’е стаіць сонечнае, думаю, зямля падсохла і ўмовы для контранаступу саспеюць. Але калі ён пачнецца, мы не ведаем".

Урбановіч кажа, што расіяне сталі ваяваць больш арганізавана, удасканалілі тактыку наступаў малымі групамі, у іх павялічылася колькасць дронаў. Пры гэтым "няўзгодненасці і бардаку ў іх меней не стала". Дзяніс Урбановіч перакананы, што ад пачатку кіраўнік "вагнераўцаў" Яўген Прыгожын блефаваў, калі пагражаў выйсці з Бахмута.

"Лічу, Прыгожын проста спрабаваў падмануць украінцаў, — кажа добраахвотнік. — Каб думалі, што "вось які ў рускіх раздрай, хутка пабягуць". Але насамрэч яны бегчы яшчэ не збіраюцца — сілаў і матывацыі ім хапае. Як былі зомбі, як лезлі па сваіх трупах наперад, гэтак і лезуць".

Урбановіч быў сведкам выкарыстання расіянамі ў Бахмуце боепрыпасаў з фосфарнымі рэчывамі. Паводле яго слоў, аднойчы група беларусаў ледзь не трапіла пад такі абстрэл. "Пашанцавала. Гэта дакладна быў белы фосфар", — гаворыць Дзяніс Урбановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі