У Мінабароны Украіны пацвердзілі поспехі каля Бахмута
![Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/346646526_1301420184116634_2180165166910813586_n.jpg.webp?itok=f3R6oDKh)
Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
У Мінабароны Украіны пацвердзілі поспехі каля Бахмута. Намеснік міністра абароны Ганна Маляр піша пра прасоўванне ўкраінскага войска на 2 км. Украінскія вайскоўцы, якія ваююць каля Бахмута, удакладняюць: "+700 метраў акрамя афіцыйных 2 км". Яны ж пішуць пра цяжкую сітуацыю ў горадзе, дзе працягваюцца баі — "вагнераўцы" не спыняюць атак. Маляр жа сцвярджае, што на гэтым тыдні ўкраінскія абаронцы Бахмута "не страцілі ніводнай пазіцыі". Мінабароны РФ адступленне прызнала.
Напярэдадні ўвечары расійскія прапагандысты пісалі пра "пачатак украінскага контрнаступу", а пасля самі ж сябе абвяргалі. Насамрэч падрыхтоўка да контрнаступу працягваецца, пра гэта днямі заявіў і ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Цяпер жа праводзіцца даўно запланаваная аперацыя каля Бахмута, рэалізацыя якой затрымлівалася з-за ўмоў надвор'я.
![У Мінабароны Украіны пацвердзілі поспехі каля Бахмута](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/995.jpg.webp?itok=oB19WOC7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.