Беларускі добраахвотнік ва Украіне: уначы нашы збілі верталёт

Беларускі добраахвотнік ва Украіне: уначы нашы збілі верталёт

Беларускі добараахвотнік ва Украіне Васіль Парфянкоў у кароткім відэазвароце распавёў, што ўначы "нашы збілі вяртушку" г. зн. верталёт. Дзе менавіта ён удзельнічае ў баях з расійскімі войскамі, невядома. Ва Украіне беларусы ваююць як у складзе асобных украінскіх падраздзяленняў, так і ствараюць уласную адзінку — пакуль роту, але ў планах — батальён.

Парфянкову 38 гадоў. Ён — былы беларускі палітвязень. У 2014-м з'ехаў ва Украіну, удзельнічаў у баях на Данбасе на баку ўкраінскіх войскаў у складзе добраахвотнага батальёна, быў паранены. У 2022-м ён зноў ваюе. На відэа ён дэманструе герб Пагоня на сваёй уніформе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі