Вы тут

Беларускі біятланіст упаў падчас мужчынскай эстафеты на Кубку свету

Лазоўскі завяршыў свой этап, аднак страціў з-за падзення шмат часу

Беларускі біятланіст Дзмітрый Лазоўскі вылецеў за межы трасы падчас мужчынскай эстафеты на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Яму дапамаглі падняцца трэнеры.

Лазоўскі завяршыў свой этап, аднак страціў з-за падзення шмат часу.

Зборная Беларусі заняла выніковае 12-е месца. Тыдзень таму каманда была трэцяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.