Беларуская зброя магла патрапіць да паўстанцаў Калумбіі - іспанскія СМІ

Венесуэла з дапамогай Беларусі мела намер пастаўляць зброю калумбійскім паўстанцам з Рэвалюцыйных узброеных сілаў. Пра гэта сцвярджае іспанская газета "Эль Паіс".  Выданне спасылаецца на свае крыніцы ў калумбійскім урадзе. Нібыта, у камп'ютары забітага 1 сакавіка аднаго з лідэраў паўстанцаў Рауля Райерса знайшлі сакрэтны дакумент. Гэта - ліст яшчэ аднаго кіраўніка паўстанцаў нейкага Рауля Рэйерса, які паведамляе, што Уга Чавес "разгледзеў з беларускімі ўладамі магчымасць паставак узбраення".

Ён датуецца лютым 2008 года. У лісце таксама паведамляецца, што ў Каракас прыбудзе "дэлегацыя высокіх прадстаўнікоў" ад "беларускага сябра". Паводле дадзеных "Эль Паіс", гэтым "сябрам" можа быць Віктар Шэйман, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі. Якраз у сярэдзіне лютага ён наведваў Венесуэлу.

Як паведамляе БелаПАН, у дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі