Беларуская кампанія EPAM за год зарабіла $1,84 млрд

Беларуская кампанія EPAM за год зарабіла $1,84 млрд

Беларуская кампанія EPAM, якая з’яўляецца сусветным вытворцам праграмнага забеспячэння, за мінулы год зарабіла 1,84 мільярда долараў. Гэта памер яе выручкі. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, гэта на 27% болей у параўнанні з 2017 годам.

Аперацыйны прыбытак за мінулы год склаў 245,8 мільёна долараў, што на 72,8 мільёна болей, чым у 2017 годзе (прырост 42,1%). Чысты прыбытак узрос утрая — да 240 мільёнаў долараў.

У 2019 годзе EPAM плануе выйсці на выручку, большую за 2,2 мільярды долараў, але прыбытак будзе за ўзроўні 2018 года.

У штаце кампаніі працуў 30 200 чалавек, а траціна з іх знаходзіцца ў Беларусі. Цэнтр распрацоўкі EPAM з’яўляецца найбуйным рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогіяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі