Беларуская інтэлігенцыя заклікала надаць аэрапорту "Мінск-2" імя Скарыны

Беларуская інтэлігенцыя заклікала надаць аэрапорту "Мінск-2" імя Скарыны

Беларуская інтэлігенцыя заклікала надаць аэрапорту "Мінск-2" імя беларускага асветніка і кнігадрукара Францішка Скарыны. Адпаведны зварот накіраваны прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову, Мінгарвыканкаму і Мінгарсавету, а таксама кіраўніку дзяржавы, паведамляе nn.by. Пад ім падпісаліся каля 40 вядомых людзей. Сярод іх — былыя кіраўнікі незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, акадэмікі Радзім Гарэцкі, Міхась Касцюк, Генадзь Лыч, прафесар Адам Мальдзіс, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Яны нагадваюць, што ў 2017-м годзе Беларусь будзе адзначаць адну з найважнейшых датаў сваёй гісторыі і культуры — 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. Акамя надання аэрапорту імя Францішка Скарыны, у звароце ўтрымліваюцца і іншыя прапановы. Напрыклад, перанесці дзень адзначэння Дня друку з 5 траўня на 6 жніўня, "беручы пад увагу дату выдання Францішкам Скарынам першай кнігі, у якой ужывалася старабеларуская мова". Тэкст звароту, а таксама поўны спіс падпісантаў гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі