Беларуская футбалістка Ліннік стала аднаклубніцай бразільца Неймара
![Анастасія Ліннік у Саудаўскай Аравіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/linnik.jpg.webp?itok=gBH4BBPa)
Анастасія Ліннік у Саудаўскай Аравіі / twitter.com/alhilal_ws
Беларуская футбалістка Анастасія Ліннік стала аднаклубніцай бразільца Неймара. Яна падпісала кантракт з жаночай камандай "Аль-Хілаль" з Саудаўскай Аравіі. Ён дзейнічае да канца сезона ў гэтай краіне — красавіка 2024-га.
Ліннік — паўабаронца зборнай Беларусі. У апошнія гады яна выступала за "Дынама-БДУФК".
Мужчынскі "Аль-Хілаль" больш вядомы. У ім гуляе нямала вядомых у свеце гульцоў. Неймар перайшоў у яго ў 2023-м. Цяпер ён залечвае траўму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.