Беларуская чыгунка запускае мабільную праграму "Мой цягнік"

Беларуская чыгунка запускае мабільную праграму "Мой цягнік"

З 2 снежня Беларуская чыгунка запускае мабільную праграму для афармлення квіткоў — "БЧ. Мой цягнік". Восенню праходзіла яе эксперыментальнае выкарыстанне закрытай групай з 400 чалавек. Праз некалькі дзён праграма будзе даступная карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў для бясплатнага спампоўвання на платформах Android и iOS.

На сайце Беларускай чыгункі будзе даступны і абноўлены раздзел "Паслугі пасажырам". Там можна афармляць праязныя дакументы пры праглядзе раскладу і зусім не трэба пераключацца на іншыя рэсурсы. Афармленне электронных квіткоў магчымае без рэгістрацыі на сайце. Дарэчы, ён адаптаваны для працы як на стацыянарных, так і на мабільных прыладах.

З 1 снежня 2019-га адмяняецца камісійны збор пры афармленні электронных білетаў (24 капейкі — на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класу і міжрэгіянальных ліній, 78 капеек — на цягнікі міжнародных ліній). Беларуская чыгунка падкрэслівае, што для пасажыра квіток будзе танней купіць праз інтэрнэт, чым у касе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі