Беларуская чыгунка занялася перадвыбарнай агітацыяй? (ФОТА)

Напярэдадні выбараў кожнаму пасажыру ў цягніках міжнародных рэйсаў раздаюць выпуск газеты "СБ - Беларусь сегодня" з каляровым партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і вялізным подпісам "Наша сила" пад партрэтам. Першая старонка газеты змяшчае заключнае слова кіраўніка краіны на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе.

У артыкуле "Наша моц – у руху" на першых старонках Лукашэнка заклікае: "Памятайце толькі адну бясспрэчную рэч: у нас сапраўды цвёрдая сістэма ўлады. І ў гэтай сістэме ўлады вялікую і вызначную ролю грае кіраўнік краіны. Буду я кіраўніком ці хтосьці іншы, мы ні ў якім разе не павінны сыходзіць ад падобных мерапрыемстваў", – тлумачыць Лукашэнка важнасць правядзення сходу.




Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі