Беларуская чыгунка скарэктавала рух міжнародных цягнікоў на зімовы перыяд

Напрыклад, цягнік №2  Мінск — Масква, які раней адпраўляўся ў 21.30, цяпер будзе адпраўляцца ў 22.06. Цягнік №86 Мінск — Кіеў адпраўляўся ў 21.56, а цяпер адыходзіць у 22.45.

Цягнік №805 Мінск — Вільня цяпер накіроўваецца з Мінска ў 8.40. Цягнік № 87 Мінск — Рыга цяпер будзе адпраўляцца ў 22.35. Цягнік №115 Мінск — Варшава цяпер ідзе ў 21.45.

Пры гэтым час прыбыцця цягнікоў на канцавы пункт не змяняецца.

Таксама змяніўся час адпраўлення і прыбыцця некаторых іншых цягнікоў міжнародных зносін. Апроч таго, у раскладзе з’явіліся змены ў графіку руху цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія ходзяць па Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі