Беларуская чыгунка пусціла 215 дадатковых цягнікоў на навагоднія святы

Беларуская чыгунка пусціла 215 дадатковых цягнікоў на навагоднія святы

Беларуская чыгунка з 21 снежня па 9 студзеня 2020 года назначыла 215 дадатковых цягнікоў, паведамляе прэс-цэнтр чыгункі. Праз навагоднія святы павялічваецца пасажырапаток, таму і вырашылі пашырыць колькасць рэгіянальных і міжнародных маршрутаў. 

Сярод рэгіянальных найбольш папулярнымі маршрутамі чыгуначнікі называюць: Мінск-Гомель-Мінск, Мінск-Брэст-Мінск, Мінск-Пінск-Мінск, Мінск-Калінкавічы-Гомель, Мінск-Полацк-Мінск, Магілёў-Гомель-Магілёў, Магілёў-Віцебск-Магілёў, Брэст-Віцебск-Брэст, Магілёў-Брэст-Магілёў.

У міжнародных накірункаў дадатковыя цягнікі пусцілі па маршрутах: Мінск-Масква-Мінск, Гродна-Мінск-Санкт-Пецярбург, Масква-Брэст-Масква, Масква-Калінінград- Масква, Санкт-Пецярбург-Бранск, Санкт-Пецярбург-Смаленск-Санкт-Пецярбург, Калінінград-Масква-Калінінград, Магілёў-Львоў - Магілёў, Мінск-Вільня-Мінск, Кіеў-Рыга-Кіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі