Вы тут

Беларуская чыгунка хоча ўключыць кошт пасцельнай бялізны ў кошт квітка

sb.by

Беларуская чыгунка плануе ўключыць у кошт квітка пры куплі ў касе паслугу па аплаце пасцельнай бялізны, піша "СБ. Беларусь сегодня".

Паслуга будзе прадастаўляцца па жаданні пасажыра. Набываючы квіток на цягнік, чалавек адразу зможа ў касе аплаціць і пасцельную бялізну ў купэйным ці плацкартным вагоне.

У тэставым рэжыме гэтую паслугу прапаноўвалі з 15 ліпеня. Дарэчы, пры куплі квіткоў праз інтэрнэт паслуга была недаступная з тэхнічных прычынаў. 

Тэставы рэжым працягваўся нядоўга: ужо з 18 ліпеня паслугу часова прыпынілі. Яе мяркуюць вярнуць, калі дапрацуюць праграмнае забеспячэнне. Пра аднаўленні паслугі будзе паведамляцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Дарэчы, у квіткі на міжнародныя маршруты кошт бялізны ў Беларусі ўключаецца ўжо даўно.