Вы тут

Беларуская чыгунка аднавіла працу сваёй электроннай сістэмы

Чыгуначны вакзал у Мінску / З архіву Еўрарадыё

26 студзеня Беларуская чыгунка паведаміла пра аднаўленне працы сваёй электроннай сістэмы. Квіткі на цягнікі з нумераванымі месцамі ўжо можна купіць анлайн. А вось аднаўленне магчымасці набыцця квіткоў на цягнікі з ненумераванымі месцамі яшчэ працягваецца. Пра вырашэнне праблемы БЧ абяцае паведаміць дадаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.