Вы тут

Хакеры ўзялі адказнасць за збой у працы электроннай сістэмы Беларускай чыгункі

Расійскія войскі прыбываюць у Беларусь / Мінабароны РБ

Хакеры-партызаны ўзялі адказнасць за збой у працы электроннай сістэмы Беларускай чыгункі. Мэтай кібератакі яны назвалі стварэнне перашкодаў у дастаўцы ў нашу краіну расійскіх войскаў. Як вядома, яны прыбываюць у асноўным па чыгунцы.

Адна з груповак беларускіх хакераў сцвярджае, што ёй удалося зашыфраваць значную частку інфармацыі, якая захоўваецца на серверах Беларускай чыгункі. Пры гэтым заяўляецца, што сістэмы бяспекі, аўтаматыка не трапілі пад кібератаку — каб не было аварыйных сітуацый.

Хакеры заявілі, што гатовыя вярнуць сістэмы Беларускай чыгункі "у штатны рэжым", але патрабуюць вызваліць 50 палітвязняў, якія найперш маюць патрэбу ў аказанні меддапамогі, а таксама спыніць фармаванне ў Беларусі групоўкі войск Расіі.

24 студзеня прэс-служба Беларускай чыгункі паведаміла, што "па тэхнічных прычынах часова недаступны" яе "даведачныя web-рэсурсы", а таксама "сервісы афармлення электронных праязных дакументаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.