Беларуская чыгунка абвясціла 40%-ныя калядныя зніжкі на квіткі ў Расію

Беларуская чыгунка абвясціла 40%-ныя калядныя зніжкі на квіткі ў Расію

Падчас навагодніх святаў Беларуская чыгунка абвяшчае зніжкі на квіткі ў Расію. 

Што праўда, акцыя датычыцца толькі чатырох цягнікоў:
— №132 "Брэст — Масква" адпраўленнем з 27 па 30 снежня 2017 года і з 1 па 2 студзеня 2018 года;
— №2 "Мінск — Масква", №1 "Масква — Мінск" і №26 "Мінск — Москва" адпраўленнем 31 снежня 2017 года.

Спецыяльная прапанова прадугледжвае зніжкі да 40% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення) на месцы, яшчэ не рэалізаваныя ў вольным продажы. Аформіць акцыйныя квіткі можна не раней як за 3 сутак да адпраўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі