Вы тут

"Беларуськалій" збіраецца судзіцца з Літоўскай чыгункай

Куды беларуская кампанія збіраецца падаць іск, пакуль невядома / З архіву Еўрарадыё

"Беларуськалій" збіраецца судзіцца з Літоўскай чыгункай. Як паведамляе bns.lt, мэта — атрыманне кампенсацыі стратаў з-за скасавання дамовы на транзіт калійных угнаенняў. "Літоўскія чыгункі" атрымалі ліст з "Беларуськалія". У ім ідзе гаворка не толькі пра намер атрымаць кампенсацыю сваіх прамых стратаў, але і стратаў партнёраў у розных краінах свету. Куды беларуская кампанія збіраецца падаць іск, пакуль невядома (як і сума).

"Літоўскія чыгункі" збіраюцца скасаваць дамову з "Беларуськаліем" і з 1 лютага перавозкі беларускіх угнаенняў павінны спыніцца. Пра гэта стала вядома пасля рашэння ўраду Літвы, які прыйшоў да высновы, што пагадненне паміж "Літоўскімі чыгункамі" і "Беларуськаліем", падпісанае ў 2018 годзе, супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны.

Літва вырашыла спыніць транзіт прадукцыі "Беларуськалія" пасля таго, як ён трапіў пад санкцыі Злучаных Штатаў.

Беларускі бок не толькі палохае літоўцаў іскамі, але і дзейнічае іншым чынам. "Літоўскія чыгункі" атрымалі запыты на перавозку ўгнаенняў "Беларуськалія" ад трох беларускіх кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.