"Беларуськалій" атрымаў ліст "Літоўскіх чыгунак" аб скасаванні дамовы

"Беларуськалій" атрымаў ліст "Літоўскіх чыгунак" аб скасаванні дамовы

"Беларуськалій" атрымаў ліст "Літоўскіх чыгунак" аб скасаванні дамовы. З 1 лютага перавозкі беларускіх угнаенняў павінны спыніцца. На атрыманыя ў студзені заяўкі на перавозку, літоўская кампанія ўжо адказала адмовай.

Пра тое, што пагадненне паміж "Літоўскімі чыгункамі" і "Беларуськаліем", падпісанае ў 2018-м, будзе скасаванае, стала вядома тыдзень таму. Урад Літвы прыйшоў да высновы, што яно супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны. Тады ж была названая дата — 1 лютага. Цяпер "Беларуськалій" афіцыйна праінфармаваны пра прынятае рашэнне, атрымаў з Літвы адпаведныя дакументы.

Літва вырашыла спыніць транзіт прадукцыі "Беларуськалія" пасля таго, як ён трапіў пад санкцыі ЗША. Аднак узнікла праблема, паколькі беларускі бок заплаціў за перавозкі ўгнаенняў на некалькі месяцаў наперад. Але літоўскі ўрад яе вырашыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі