Вы тут

"Беларуськалій" заявіў, што гатовы прыняць на працу звольненых работнікаў

"Беларуськалій" у жніўні 2020-га / Еўрарадыё

"Беларуськалій" заявіў, што гатовы прыняць на працу звольненых работнікаў і чакае іх адпаведных заяваў. Дысцыплінарныя спагнанні з гарнякоў здымаюцца. Прэс-служба прадпрыемства адзначае, што рашэнне прынятае "па выніках рэгулярнага дыялогу". "Беларуськалій" гатовы "ўзаемадзейнічаць з кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове ў галіне прамысловай бяспекі", у справе маніторынгу вытворчых працэсаў.

Напярэдадні сябры страйкаму "Беларуськалія" звярнуліся да кіраўніцтва нарвежскай кампаніі Yara (яна набывае прадукцыю) з заклікам скасаваць кантракт з беларускім прадпрыемствам "з-за шматлікіх фактаў парушэння правоў рабочых". Летась на прадпрыемстве пачаўся страйк, у якім удзельнічала частка работнікаў (суд прызнаў яго "незаконным"). Дзясяткі чалавек былі звольнены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.