"Беларуськалій" заяўляе, што працуе ў штатным рэжыме

Каментуючы агенцтву БЕЛТА прыпыненне працы двух з чатырох руднікоў прадпрыемства, Кірыенка адзначыў: "Не бачу нічога звышнатуральнага, нармальна працуем".





Для параўнання ён згадаў крызісны 2009 год, калі "Беларуськалій" прадаў за ўвесь год толькі 2,8 мільёнаў тон калію. А сёлета за студзень-ліпень ужо экспартавана 3,8 мільёна тон калійных угнаенняў.





Гендырэктар кажа, што і раней былі прыпынкі ў вытворчым працэсе. У прыватнасці, "Беларуськалій" сутыкаўся з гэтым, калі ў яго была стратэгію продажаў "кошт вышэй за ўсё".





Фота — ctv.by