"Беларуськалій" паведамляе пра знаходку ў шахце

"Беларуськалій" паведамляе пра знаходку ў шахце закамянелых рэшткаў ракаскарпіёна, якія адносяць да палеазойскай эры. Яго называюць найстаражытным насельнікам Зямлі. Вывучаць знаходку прыедуць спецыялісты-палеантолагі, пасля чаго яна стане "экспанатам" на трэцім рудаўпраўленні.

На "Беларуськаліі" ў Салігорску ракаскарпіёнаў знаходзілі і раней. Першы раз — у 1976-м, папярэдні — у 2019 годзе. Гарнякі натрапляюць на знаходкі ў пластах трэцяга калійнага гарызонту.

На здымках з сайта kali.by — ранейшыя знаходкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.