Беларускага “злодзея ў законе” не пусцілі ва Украіну

Ён больш вядомы як "Пашцет" (варыянты мянушкі — "Паша Пашцет", "Пашцет Мінскі"). Украінцы перахапілі беларуса на станцыі Гарнастаеўка чыгункі Гомель — Чарнігаў. Алексіевічу было адмоўлена ва ўездзе на Украіну, паколькі летам гэтага года ўкраінскі бок забараніў яму 5 гадоў наведваць краіну, інфармуе сайт primecrime.ru.

 

Нагадаем, яго схапілі ў студзені 2013-га пад Масквой, праваахоўнікі знайшлі ў "злодзея ў законе" 1,5 гр какаіну. 24 ліпеня пасля адбыцця ў Расіі шасцімесячнага тэрміна за захоўванне какаіну Алексіевіч быў дэпартаваны ў Беларусь. "Пашцета" перадалі супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.

 



З Расіі ў Беларусь дэпартавалі "злодзея ў законе" па мянушцы "Лебедзь"

 

Затрыманыя беларускія "злодзеі ў законе" — Муму, Пашцет, Лебедзь