Затрыманыя беларускія "злодзеі ў законе" — Муму, Пашцет, Лебедзь

Былі затрыманыя чацвёра беларускіх крымінальных аўтарытэтаў — Павел Алексіевіч па мянушцы Пашцет, Руслан Лебедзеў — Лебедзь, Аляксандр Мядзведзеў — Медзведзяня і Алег Герасімовіч — Муму. Усе яны былі каранаваныя на сходзе злодзеяў у законе, які прайшоў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Вядома, што Пашцета схапілі ў студзені сёлета Масквой, у яго знайшлі 1,5 гр какаіну. У лютым у Маскве затрымалі Лебедзя з наркотыкамі і падробленым пашпартам. Праз месяц злавілі Мядзведзяня з 15 грамамі гашышу. 19 сакавіка за кратамі апынуўся і Муму. І ў яго знайшлі какаін — 1,17 гр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі