Вы тут

Беларуска Яна Якубовіч перамагла на чэмпіянаце Еўропы па шашках

Чэмпіёнка Еўропы па шашках-64 яна Якубовіч (у цэнтры) / БДУ​

Студэнтка Белдзяржуніверсітэта Яна Якубовіч стала чэмпіёнкай Еўропы па шашках-64 у класічнай праграме сярод жанчын, паведамляе прэс-службы ўніверсітэта.

Якубовіч вучыцца на трэцім курсе факультэта міжнародных адносін БДУ. Дзяўчына з'яўляецца гросмайстрам, дзейнай чэмпіёнкай свету і займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу па рускіх шашках сярод жанчын.

Срэбра заваявала Вера Хвашчынская з Бабруйска, трэцяе месца ў Эмы Саўрас з Гродна.

Чэмпіянат прайшоў 10-19 верасня ў пасёлку Курэмаа (Эстонія). Ён стаў адборачным этапам да чэмпіянату свету 2022 года. У спаборніцтвах удзельнічалі спартоўцы з 13 краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.