Вы тут

Беларуска Вера Лапко прайграла ў першым крузе турніру ў Нотынгеме

Фота арганізатараў турніру

На тэнісным турніры ў брытанскім Нотынгеме беларуска Вера Лапко (103-і нумар рэйтынгу WTA) прайграла ў першым раўндзе, перадае БЕЛТА.

У матчы 1/16 фіналу наша тэнісістка сустракалася з 159-й ракеткай свету брытанкай Хэрыет Дарт. Перамога была на баку брытанскай спартоўкі — 7:6 (9:7), 3:6, 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 26 хвілін.

Спаборніцтвы ў Нотынгеме завершацца 16 чэрвеня.