Беларуска ўсё ж магла быць на борце самалёта, які разбіўся ў Пярмі

Грамадзянка Беларусі 25-гадовая Юлія Максіменка ўсё ж магла знаходзіцца на борце самалёта, які 14 верасня разбіўся ў расійскім горадзе Перм. Аб гэтым заяўляюць сваякі дзяўчыны, якія не могуць выйсці з ёю на сувязь.
Нагадаем, учора МЗС нашай краіны са спасылкай на МНС Расіі абвергла інфармацыю, што сярод 82 пасажыраў была беларуска. Паводле звестак МЗС, у спісах загінулых ёсць Юлія Максіменка, 1981 года нараджэння, грамадзянка Расіі і жыхарка Пярмі.

Па іншай інфармацыі, у спісе загінулых не пазначаныя грамадзянства і год нараджэння дзяўчыны. Сваякі беларускі Юліі Максіменкі тлумачаць гэта тым, што яна замаўляла квіток праз Інтэрнэт, таму гэтых звестак і няма.

У інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда в Беларуси" сваякі Юліі Максіменкі паведамілі, што яна больш за год ужо жыла ў Чэхіі, лятала ў Перм па справах з Масквы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі