Вы тут

Беларуска скрала з праваслаўнага храма ў Смаленску мошчы святых

Скрадзеныя мошчы святых / 67.мвд.рф

Жанчына скрала з праваслаўнага храма ў Смаленску мошчы святых. Як паведамляе мясцовая паліцыя, зламысніцай аказалася 41-гадовая грамадзянка Беларусі. Камера відэаназірання зафіксавала, як яна спачатку няўдала спрабавала скрасці ахвяраванні вернікаў, а пасля забрала мошчы. Яе затрымалі на вуліцы ў Смаленску. Беларуска была п'яная. Менавіта станам ап'янення яна і патлумачыла свае дзеянні.

Скрадзенае вернута ў храм. У дачыненні жанчыны склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення яна атрымала 5 сутак арышту. Таксама распачата крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж". Грамадзянцы Беларусі пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.